РУС БЕЛ ENG

Сустрэча з паэтам Аляксеем Галаскокам

28.02.2023

У Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава адбылася сустрэча моладзі з Аляксеем Галаскокам пад назвай "Палескі край мне спадабаўся". Паэт гаварыў пра дзяцінства і юнацтва, вучобу і службу ў войску, чытаў свае вершы, успамінаў цікавыя гісторыі з жыцця. Аляксей Пятровіч пажадаў юнакам і дзяўчатам любіць бацькоў, радзіму і мову. Мерапрыемства адбылося ў рамках бібліятэчнага праекта "Як я стаў сабой...".

http://gantevicilib.by/news/sustrecha_z_paetam_alyakseem_galaskokam/

 

поделиться в: