РУС БЕЛ ENG

Літаратурна-краязнаўчае аб'яднанне "Спадчына"

Літаратурна-краязнаўчае аб’яднанне “Спадчына” пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Валянціны Мікалаеўны Хваль пачало свою работу ў 2016 годзе. Аб’яднанне штогод наведваюць каля 15 навучэнцаў 1,2 курсаў. Асноўная мэта літаратурна-краязнаўчага аб’яднання - пашырыць веды навучэнцаў пра беларускую культуру і літаратуру і выхаваць у іх павагу да гістарычнай і літаратурнай спадчыны.

Заняткі аб’яднання па інтарэсах праходзяць з выкарыстаннем самых разнастайных форм. У кабінеце - гэта лекцыі, рэфераты, паведамленні кіраўніка аб’яднання або навучэнцаў, семінары, дыспуты, круглыя сталы, тэматычныя творчыя пісьмовыя работы, конкурсы чытальнікаў. Практычныя заняткі - апрацоўка сабранага матэрыялу, літаратурна-краязнаўчыя вечарыны, алімпіяды, віктарыны, конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі. На мясцовасці - экскурсіі.

Вялікая ўвага удзяляецца мастацкаму чытанню твораў. На лепшых літаратурных узорах навучэнцы развіваюць вобразнае мысленне і творчае ўспрыманне, пашыраюць чытацкі вопыт і выхоўваць эстэтычны густ. Вельмі важна фарміраваць у іх устойлівую патрэбу ў эстэтычнай дзейнасці (выразнае чытанне з’яўляецца адным з найбольш даступных і пашыраных яе відаў).

Штогод пашыраючы веды пра мясцовасць, дзе яны нарадзіліся і жывуць, вызначаючы самабытнасць і адметнасць культурнага асяроддзя (населенага пункта, раёна, вобласці), рабяты удзельнічаюць у конкурсах, звязаных з літаратурнай творчасцю. Гэта рэспубліканскі інтэрактыўны праект “Рэцытацыя”, абласны агляд-конкурс мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў сярод устаноў прафесійнай адукацыі, конкурс даследчых работ “З навукай у будучыню”, шматлікія конкурсы паэтычнага майстэрства і сачыненняў.

2022/2023 учебный год

Інтэрактыўны праект "РЭЦЫТАЦЫЯ-2023"
развернуть

Рэцытацыя 2023 (Глядзець...)

свернуть

2021/2022 учебный год

Областной интерактивный проект "РЭЦЫТАЦЫЯ-2021"
развернуть

Нашы ўзнагароды