Гадзіна духоўнасці "Кніжны свет праваслаўя"
27.02.2025Навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у гадзіне духоўнасці “Кніжны свет праваслаўя”, прымеркаванай да Дня праваслаўнай кнігі, які святкуецца з мэтай прыцягнення грамадскай увагі да захавання кніжнай культуры, развіцця цікавасці да чытання сярод дзяцей і моладзі, а таксама папулярызацыі духоўна-маральнай літаратуры ў грамадстве, якая адбылася ў Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф.Праскурава.
Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй і сучаснасцю Жыровіцкага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра, на месцы якога 555 гадоў таму ўзнікла Жыровіцкая ікона Божай Маці. Адбылася прэзентацыя новай кнігі з фонду бібліятэкі – "Храмы Брэстчыны". Госцем мерапрыемства быў настаяцель царквы Святой блажэннай Матроны Маскоўскай айцец Пётр. Ён адказаў на шматлікія пытанні прысутных пра духоўнасць і веру, наведванне царквы ўпершыню, як вясці сябе ў Вялікі пост і якімі шляхамі патрэбна прайсці, каб адкрыць для сябе галоўную кнігу ў жыцці чалавека – "Біблію". Ён таксама адзначыў аб уздзеенні на моладзь розных сацыяльных з’яваў і падарыў кожнаму з прысутных праваслаўны каляндарык з выявай блажэннай Матроны Маскоўскай.
https://gantevicilib.by/news/knizhny_svet_pravasla_ya/