РУС БЕЛ ENG

Сустрэча "Жанчына. Сям’я. Жыццё" ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава

12.05.2026

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава прайшла сустрэча навучэнцаў Ганцавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа з іерэем Пятром Сычэвічам, настаяцелем храма Матроны Маскоўскай і Наталляй Гардзей, начальнікам аддзела ЗАГС Ганцавіцкага райвыканкама пад назвай "Жанчына. Сям’я. Жыццё".

Падчас мерапрыемства вялася гутарка пра шлюб, нараджэнне і выхаванне дзяцей. Прысутныя пагаварылі пра ролю жанчыны ў сям’і, праблемы ў сямейных адносінах і ўменне іх вырашаць. Закранулі і тэму негатыўнага ўплыву брыдкаслоўя на ўсведамленне і жыццё чалавека. Навучэнцы ўспомнілі прыказкі і прымаўкі, падзяліліся сваім уяўленнем аб шчаслівай сям’і.

https://gantevicilib.by/news/zhanchyna_syam_ya_zhytstsye/

 

 

 
 
 
поделиться в: