РУС БЕЛ ENG

Сустрэча-напамін "Дарогамі Афганістана"

14.02.2025

У Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава адбылася сустрэча-напамін "Дарогамі Афганістана", на якой прысутнічалі навучэнцы дзяржаўнага аграрнага каледжа г. Ганцавічы. Мерапрыемства адбылося напярэдадні дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Вядучая, бібліятэкар Алена Буглак, узгадала гістарычныя факты, якія раскрылі падзеі афганскай вайны. Хвілінай маўчання, пад гукі набата, рабяты ўшанавалі памяць загінуўшых на вайне – Віктара Сідарэвіча і Мікалая Крысюка. Таццяна Маляўка, загадчык аддзела, падзялілася ўспамінамі пра свайго земляка Мікалая Крысюка. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар Алена Шэйман пазнаёміла прысутных з выставай “Рэха афганскай вайны”.

https://gantevicilib.by/news/darogami_afganistana/

 

поделиться в: