РУС БЕЛ ENG

"Ад настаўніка для народа – да народнага пясняра"

01.10.2022

Кнігі Коласа нам
і калыскай, і школай былі.
І па новай зямлі
нас у сённяшні дзень прывялі.
                           П.Панчанка

Да 140-годдзя з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры Якуба Коласа бібліятэка каледжа прапануе наведаць юбілейную выставу “Ад настаўніка для народа – да народнага пясняра”. У вёсцы Люсіна Ганцавіцкага раёна пачынаў свой настаўніцкі і пісьменніцкі шлях Якуб Колас. Падзеям, што адбываюцца тут на пачатку XX стагоддзя, прысвечана яго аповесць “У палескай глушы” – першая з трылогіі “На ростанях”. Ганцаўшчына ганарыцца, што тут жыў і працаваў славуты чалавек, ЯКУБ КОЛАС, чыё імя па праву лічыцца сімвалам нацыі. 

 
поделиться в: